Лявон Валасюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лявон Валасюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 снежня 1955(1955-12-13) (62 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, мастак
Узнагароды:

Ляво́н (Леані́д Хве́даравіч) Валасю́к (13 снежня 1955, в. Песцянькі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі паэт, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У васьмігадовым узросце з сям'ёй пераехаў у Брэст. У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе №16, пасля працаваў слесарам на заводзе. У 1974—1976 служыў у войску. У 1981 скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Працаваў на розных пасад у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, пасля мастаком у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, заводу «Газаапарат», ЦУМа, атэлі «Інтурыст» і інш.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы пачаў пісаць у пятай класе школы. Першы верш па-руску надрукаваны ў 1982 годзе ў газеце «Заря». Пазней публікаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета».

Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012)[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).

Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).

Зноскі

  1. Запрос: a001="BY-SEK-139140" (руск.) . Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (27 снежня 2013).
  2. Аліса Поль. Вяртанне берасцейскай стралы Лявона Валасюка. Камунікат (27 снежня 2013).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Мядовая прэмія