Лявон Случанін
Лявон Случанін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1995 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Лявон Случанін, сапраўднае імя Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі (15 кастрычніка 1914, в. Лучнікі, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1995, Салігорск, Беларусь) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1929 годзе паступіў у Слуцкі педтэхнікум. Пад уплывам мастацтва Уладзіслава Галубка і яго артыстычнай трупы паступіў у Мінскі тэатральны тэхнікум. Як сын серадняка быў залічаны без стыпендыі, што прымусіла вярнуцца ў педтэхнікум. З трэцяга курса паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1936 годзе. Накіраваны выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў Магілёўскай вобласці. У 1937 годзе арыштаваны, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі; накіраваны на Беламорканал.
У 1939 годзе датэрмінова вызвалены. Вярнуўся ў Лучнікі. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. З 1940 годзе выкладаў у Слуцкім педтэхнікуме. У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—1943), школьным інспектарам на Случчыне (1943—1944). Адначасова супрацоўнічаў у акруговай «Газэце Случчыны», друкаваўся ў «Беларускай газэце» (Мінск), «Голасе вёскі» (Мінск), «Раніцы» (Берлін) і часопісе «Новая дарога» (Беласток). Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Пры адступленні немцаў выехаў з сям’ёй у Германію. Працаваў карэспандэнтам у часопісе «Малады змагар», які выдаваў Саюз беларускай моладзі (1944—1945). Вясной 1945 года трапіў у амерыканскую акупацыйную зону.
Вярнуўся ў Лучнікі, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмін быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 года жыў у Варкуце, потым вярнуўся ў Беларусь і жыў у Салігорску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 года.
Памёр 25 кастрычніка 1995 года ў Салігорску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе. Вершы, напісаныя ў 1942—1943 гадах апублікаваў у 1943 годзе ў калектыўным зборніку «Песняры Случчыны». Аўтар гістарычнай паэмы «Рагнеда» (1944). Аўтабіяграфічны раман у вершах «Алесь Няміра» напісаны ў 1962—1985 гадах, апублікаваны часткова ў 1991 годзе. Паэма «Ісус Хрыстос» не апублікавана.
Урывак з паэмы «Рагнеда» пэўны час быў уключаны ў школьную праграму[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Рагнеда: Паэма. — Вільня, 1944; [Сідней], 1958; Спадчына № 1, 1991.
Зноскі
- ↑ Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і руск. мовамі навучання / А. I. Бельскі, Л. К. Цітова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 320 с. — С. 196.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Случанін Лявон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Бяляцкі А. [Пасляслоўе] // Спадчына. 1991, № 1
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Савік Л. «Нашу радасць у гразь утапталі…» // ЛіМ, 1992, 10 ліп.
- Савік Л. «Прыйдзе мой дзень…» // Голас Радзімы, 1994, 6 кастр.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч
- Случанін Лявон (сапраўднае імя Шпакоўскі Лявон (Лявонцій) Раманавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Лучніках
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Салігорску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Рэпрэсаваныя ў БССР