Лявон Шчука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лявон Шчука
польск.: Leon Szczuka
Дата нараджэння 11 красавіка 1696(1696-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1733(1733-04-17) (37 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Лявон Шчука (польск.: Leon Szczuka; 11 красавіка 1696, Упіцкі павет — 17 красавіка 1733, Нясвіж[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Пасля заканчэння езуіцкіх школ 31 ліпеня 1712 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Пад кіраўніцтвам прафесара Людвіка Сакульскага скончыў настаўніцкую семінарыю ў Крожах (1714—1715), а потым выкладаў у езуіцкіх школах, у тым ліку ў Пултуску (1715—1716). У 1718—1721 гг. вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі, а ў 1722—1726 гг. — тэалогію ў Варшаве, дзе і быў высвечаны на ксяндза[2].

Як здольны красамоўца і паэт быў прафесарам рыторыкі для экстэрнаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме (1726—1727) і для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1727—1728). З 1728 па 1731 гг. — прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме і прэфект касцёла ў Экімані, а потым прафесар маральнай тэалогіі і прфект школ у Мінскім езуіцкім калегіуме (1731—1732) і прэфект школ у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1732—1733)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 152.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.