Лявон Шыманец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Шыманец
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 8 мая 1937(1937-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2022(2022-04-14) (84 гады)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Аляксандравіч Шыманец

Лявон Шыманец (8 мая 1937, Стоўбцы — 14 красавіка 2022) — дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Стоўбцах, у сям’і Уладзіміра і Эвеліны Шыманцоў, брат Івонкі Шыманец-Сурвілы. Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала спачатку ў Данію, а затым у Францыю. У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасці, мае шэраг вынаходніцтваў у галіне ваеннага авіябудавання.

Лявон Шыманец шмат гадоў узначальваў згуртаванне беларусаў Францыі «Хаўрус», быў сябрам Рады БНР. На сустрэчах з францускімі палітыкамі ў 1970-80 гады нязменна звяртаў іх увагу на права беларускага народа мець уласную незалежную дзяржаву. Ён з натхненнем успрыняў абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, у 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Беларусь—Францыя». У першай палове 1990-х гадоў узначальваў офіс ЕС у Беларусі ў галіне энергазберажэння[1].

Памёр у 2022 годзе.

Зноскі