Лямец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каляровы лямец.
Галаўныя ўборы з лямца.

Лямец — шчыльны нятканы  (руск.) тэкстыльны матэрыял з валянай  (руск.) воўны, які валодае унікальна нізкай цеплаправоднасцю і досыць добра прапускае паветра.

Лямец вырабляецца[1] звычайна ў выглядзе полак, якія маюць розную таўшчыню, у залежнасці ад прызначэння. Гатункі лямца, якія вырабляюцца з тонкага пуху трусоў або коз, вядомыя пад назвай фетр (ад фр.: feutre)[2] — тонкі лямец[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны прыродны матэрыял, з якога можа быць выраблены лямец — воўна. Лепш за ўсё падыходзіць авечая. Валокны воўны маюць верхні лускаваты пласт — куцікулу, дзякуючы яму валокны могуць счапляцца адно з адным пад уздзеяннем гарачай вады і пары. На гэтым заснаваны прынцып лямцавання.

У Еўропе ў часы антычнасці лямец збівалі, валялі і пракатвалі з дапамогай вальцоў, вырабленых з дрэва[4].

Лепшым матэрыялам для вытворчасці фетру на русі лічылася воўна зайца-русака. На фетравыя капялюшы, вытворчасць якіх асабліва была развіта ў XIX стагоддзі, выкарыстоўваліся кавалкі матэрыялу самай высокай якасці. Форма капелюша надавалася на драўлянай даўбешцы, на якой фетр апрацоўваўся парай і выбіваўся. З фетру, падвергнутага спецыяльнай апрацоўцы, вырабляецца велюр[4].

З лямца робяць буркі  (руск.), валёнкі, фетравыя капялюшы, сырмакі  (руск.), шырдакі  (англ.), кіргізскія каўпакі, а таксама пакрыцці для юрт, гунькі  (руск.) пад сёдлы. У тэхніцы фетр выкарыстоўваецца для пракладак і ў якасці фільтравальных матэрыялаў[4].

Таксама лямец ужываюць пры стварэнні дэталяў для музычных інструментаў, паколькі з яго робяць малаточкі, падкладачныя дыскі, дэмпферы  (руск.), лямцавыя стужкі і пракладкі ў фартэпіяна, піяніна  (руск.) і раялях.

Зноскі

  1. Войлочное производство или валяние шерсти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Фетр // Т. 27. Ульяновск — Франкфорт. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  3. Фетр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. а б в Р. М. Кирсанова. Фетр // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 295. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]