Лямус брыгіцкага кляштара (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Лямус брыгіцкага кляштара
Лямус.jpg
53°40′34″ пн. ш. 23°50′11″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Тып будынка лямус
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1630-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000017шыфр 412Г000017
Матэрыял дрэва
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лямус брыгіцкага кляштара — унікальны двухпавярховы драўляны будынак першай паловы XVII ст. у Гродне. Помнік драўлянага, а таксама гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.

Лямус брыгіцкага кляштара з'яўляецца самай старой драўлянай пабудовай на тэрыторыі Беларусі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лямус пабудаваны ў 1630-я гг.[2] ў стылі ранняга барока. Паводле меркавання даследчыка В. І. Кудрашова, двухпавярховы лямус будаваўся спачатку як жылы дом для манашак, але гісторык архітэктуры У. А. Чантурыя лічыць, што ў якасці жылога выкарыстоўваўся толькі другі паверх, першы выкарыстоўвалі як сховішча. Пасля таго, як быў пабудаваны мураваны корпус кляштара, другі паверх лямуса заняла абслуга[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад лямуса.
Драўляны лямус.

Лямус размешчаны ў двары касцёла і кляштара брыгітак і ўяўляе двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім вальмавым гонтавым дахам (магчыма, першапачаткова дах быў чарапічны). Пабудаваны на бутавым падмурку з масіўнага бруса без адзінага цвіка, з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку. Усе канструктыўныя элементы звязаны ўсечкамі і драўлянымі клінамі.

Падкосы

Галоўны паўночны фасад аформлены двух'яруснай арачнай галерэяй (падсенцамі) з балюстрадай на другім паверсе. Ніжняя плоскасць падкосаў і балак над імі ўтвараюць суцэльныя паўкруглыя праёмы, якія імітуюць аркаду. Усе канструкцыйныя элементы звязаны ўрубкамі і драўлянымі клінамі. Лямус выкарыстоўваўся пад жыллё і гаспадарчыя патрэбы: першы паверх служыў складскім памяшканнем, другі быў жылым. Пазней планіроўка была зменена[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Монастырю бригиток в Гродне 377 лет(недаступная спасылка)
  2. Паводле меркавання польскіх даследчыкаў, лямус, як і большая частка горада, быў знішчаны пажарам у 1753 годзе
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  4. Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с. — ([12] л. ил.: ил).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]