Ляміярв
| Ляміярв | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 30 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 8,1 км |
| Плошча |
|
| Аб’ём | 0,6 гектаметр кубічны |
| Найбольшая глыбіня | 2,5 м[1] і 17,6 м[1] |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Ляміярв (эст.: Lämmijärv) — буйное прэснаводнае возера. Сярэдні складнік так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.
Ляміярв уяўляе сабой праліў, які злучае паўночнае Чудское возера і паўднёвае Пскоўскае возера. Узровень вады ва ўсіх трох азёрах аднолькавы, арыентацыя возера — з поўначы на поўдзень.
Плошча — 236 км². З агульнай плошчы возера 118 км² належыць Эстоніі. Берагавая лінія возера — 79 км, з іх у Эстоніі — 33 км.
Максімальная глыбіня Ляміярв — 15,3 м у цэнтральнай частцы, паміж расійскай вёскай Пнёва і эстонскай вёскай Мехікоарма (12,9 м у Чудскім і 5,3 м у Пскоўскім). Сярэдняя глыбіня Ляміярв — 2,5 м (у Чудскога — 8,3 м, у Пскоўскага — 3,8 м).
На возеры ёсць 12 невялікіх незаселеных астравоў, агульная плошча — 9,4 км².
Возера мае памежны характар, яго ўсходняя частка належыць Расіі (Пскоўская вобласць), заходняя — Эстоніі (паветы Тартумаа і Пылвамаа).
