Перайсці да зместу

Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас
Дата нараджэння 12 снежня 1921(1921-12-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2015(2015-02-25)[1] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
прэмія Савета Міністраў СССР

Ляонас Сямёнавіч Арана́ўскас (літ.: Leonas Aranauskas; 12 снежня 1921, Каўнас25 лютага 2015, Масква) — расійскі архітэктар літоўскага паходжання.

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1949). Працаваў у Мінску, а з 1956 года ў Маскве ў інстытуце «Маспраект-2».

Аўтар жылых дамоў у Мінску і Маскве (у тым ліку ў раёне Новыя Чаромушкі, 1958), выставачнага будынка на Чырвонай Прэсні (1973). Разам з Барысам Тхорам праектаваў спартыўны комплекс «Алімпійскі» (1980), за стварэнне якога ўдастоены Ленінскай прэміі (1982).

Пахаваны на Данілаўскіх могілках[2].

Зноскі

  1. а б Leonas Aranauskas // https://www.vle.lt/straipsnis/leonas-aranauskas/
  2. Аранаўскас. www.moscow-tombs.ru. Праверана 22 красавіка 2020.