Лясныя негры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група жанчын з дзецьмі, каля 1919 г.

Лясныя негры (Bakabusi Nengre, Bushinengue) — група марунскіх плямён у Гвіяне. Паходзяць ад сурынамскіх збеглых рабоў, выхадцаў з заходняй Афрыкі.

Агульная колькасць — каля 50 тысяч чалавек. Размаўляюць на асобнай мове такі-такі або дзьюкас на аснове галандскай і англійскай.

Лясныя негры ў асноўным земляробы, працуюць таксама на лясных промыслах.

Захавалі рысы традыцыйнага побыту, грамадскай арганізацыі, матэрыяльнай культуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]