Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:08, 24 студзеня 2020, аўтар DBatura (размовы | уклад) (дапаўненне, абнаўленне звестак)

Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны. Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сезона засухі, якая працягваецца са снежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 года. Па стане на 23 студзеня 2020 года ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кіламетраў), агнём знішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 27 чалавек[1][2][3][4][5][6]. Лічыцца, што пажары сезону 2019—2020 гадоў сталі самымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў[7]. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў[8][9], у тым лiку звыш за мiльярд загiнулi[10]. Разам з тым, 23 студзеня 2020 года пацярпеў катастрофу адзін пажарны самалёт, якi прымаў удзел у лiквiдацыi пажараў, у выніку чаго загінула трое чалавек[10].

У снежні 2019 года ўрад Новага Паўднёвага Уэльса абвясціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпературай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне[11][12]. Для барацьбы з агнём ўрад мабілізаваў тры тысячы рэзервістаў узброеных сіл. Акрамя прызыву рэзервістаў ўлады ўзялі абавязацельства вылучыць 20 млн аўстралійскіх долараў для арэнды пажарных самалётаў[13]. Таксама ў сувязі з пажарамі ў МНС Аўстраліі пачаўся вялікі прыток добраахвотнікаў. Па дадзеных на студзень 2020 года, звыш 90% пажарных краіны з’яўляюцца валанцёрамі[14].

Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя спякота і засухі, частыя ўдары маланак падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяна  (укр.), ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасня 2019 года ад больш за 100 пажараў пакутуюць вялікія тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс, у прыватнасці рэгіёны Паўночнае ўзбярэжжа Новага Паўднёвага Уэльса  (англ.), Сярэдняе Паўночнае Узбярэжжа  (англ.), рэгіён Хантэр  (англ.), горад Хаўкесбары  (англ.), Валандылі  (англ.), крайні захад горада Сіднэй, Блакітныя горы, Ілавара  (англ.), Паўднёвае ўзбярэжжа  (англ.) і іншыя.

Маштаб і інтэнсіўнасць пажараў узмацнілі дыскусію аб змяненні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія з’явы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глабальнае пацяпленне ў кантэксце Аўстраліі цалкам апраўданая[15].

Зноскі

  1. Woman dies from bushfire smoke in Canberra after exiting planeAustralian bushfires: Twenty-eight missing in Victorian bushfire zones.
  2. "Bushfires live updates: Troops prepare for emergency evacuations by sea".
  3. NSW and Victoria fires live: three more deaths confirmed in Australia bushfires and hundreds of homes destroyed – latest updates.
  4. More than 720 homes lost in NSW fires as Sydney told to brace for huge losses.
  5. Bushfire death toll rises as fires sweep across South Australia and NSW.
  6. Australian bushfires burn more land than Amazon and California fires combined.
  7. Worst bushfire conditions ever seen: Unprecedented danger is 'a firefighter's nightmare'.
  8. "Nearly Half A Billion Animals Feared Dead In Australian Wildfires".
  9. "Australia fires: How do we know how many animals have died?".
  10. а б В Австралии разбился самолет, тушивший лесные пожары — СБ. Беларусь сегодня, 23 января 2020
  11. Australia declares state of emergency as heatwave fans bushfires.
  12. "Australia all-time temperature record broken again".
  13. Австралия призывает 3000 резервистов для борьбы с лесными пожарами // REGNUM, 4 января 2020
  14. https://youtu.ru/Tv_SWyEX4NU
  15. Жахлівыя пажары ў Аўстраліі. Што фэйк, а што праўда

Спасылкі