Лясныя пажары ў Грэцыі (2007)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здымак НАСА

Лясныя пажары ў Грэцыі ў жніўні 2007 года сталі самымі інтэнсіўнымі і разбуральнымі пажарамі ў Грэцыі за апошнія 150 гадоў. Гарачае сухое надвор'е спрыяла стыхійнаму распаўсюджванню агню на значнай тэрыторыі краіны, перш за ўсё ў паўднёвай траціны краіны: на паўвостраве Пелапанес, востраў Эўбея, рэгіёны Атыка, Аркадыя. Урад Грэцыі абвясціў надзвычайнае становішча і правёў эвакуацыю дзясяткаў населеных пунктаў, заклікаў на дапамогу міжнародныя і замежныя арганізацыі, у тым ліку МНС Беларусі і Расіі. У выніку пажараў загінулі 79 чалавек. Агонь разбурыў мноства дамоў, ушчыльную падышоў да археалагічных помнікаў Старажытнай Алімпіі, якія ўсё ж удалося зберагчы. Не выключана, што адной з прычын такой колькасці пажараў сталі наўмысныя падпалы.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Пажар

Прычыны пажару крыюцца ў спалучэнні некалькіх неспрыяльных фактараў (кліматычных, геаграфічных і чалавечых) і да гэтага неаднаразова прыводзілі да пажараў у краіне ў гэтым сезоне.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Грэцыя, асабліва паўднёвая, вылучаецца цёплым, сухім кліматам (гл міжземнаморскі клімат), малой колькасцю ападкаў восенню і летам. Тут мала ападкаў, а рэчкі кароткія, нешматлікія і малаводные, большасць з іх перасыхае летам. Лета 2007 года было асабліва засушлівае, тры антыцыклоны з тэмпературамі да 40 °C паспелі прайсці над Грэцыяй за перыяд з чэрвеня па верасень, а ахвярамі эпізадычных пажараў да жніўня сталі 9 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Як і наогул у Міжземнамор’е, пераважны рэльеф на поўдні рэгіёну — пагоркі і невысокія засушлівыя горы і пласкагор'і (на ўсходзе) з пераважна сухой хмызняковай расліннасцю, у значнай ступені выгаралай да канца лета ад пякучага сонца.

Надвор'е[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні-кастрычніку ў Грэцыі стаіць сухое цёплае надвор'е. Нават невялікія ветры, якія пачалі дзьмуць з мора спрыялі ўзмацненню пажару і распаўсюджванню дыму. У жніўні 2007 парывы ветру ўзмацніліся, а вільготнасць паветра знізілася да рэкордна нізкага ўзроўню ў 1 %. Падобныя ўмовы стварылі ідэальные перадумовы да бесперашкоднагп разрастання пажару. Дым ад пажару значна панізіў якасць паветра, абцяжарыў дыханне, скараціў бачнасць, у тым ліку ў сталіцы (Афіны).

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Урад абвясціў надзвычайнае становішча і эвакуацыю насельніцтва з пацярпелых раёнаў, а таксама звярнуўся за дапамогай да міжнародных арганізацыям.

Ацэнкі шкоды[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2007 у Грэцыі было зарэгістравана звыш 3 000 ачагоў узгарання. У цэлым пацярпела тэрыторыя плошчай 2 700 кв. км., сярод якіх значную долю складалі каштоўныя аліўкавыя гаі і іншыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. З 2 700 км², 1 500 (55,6 %) склалі дзікія лясы Паўднёвай Грэцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]