Перайсці да зместу

Лясныя пажары ў Паўднёвай Каліфорніі (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лясныя пажары ў Паўднёвай Каліфорніі
Выява
Від на Палісадскі агонь з універсітэцкага гарадка UCLA, 7 снежня 2024 г
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата 7 студзеня 2025
Дата пачатку 7 студзеня 2025
Дата заканчэння 31 студзеня 2025
Колькасць загінулых
Плошча
  • 11 000 га[7]
Спрыяльным фактарам з’яўляецца Santa Ana winds[d][8][9], drylands[d][10], засуха[9], глабальнае пацяпленне, flaw[d][11][12][…] і ember attack[d][13][14]
Satellite view
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серыя лясных пажараў ў акрузе Лос-Анджэлес пачалася 7 студзеня 2025 года. Ад стыхіі пацярпелі агламерацыя Лос-Анджэлеса і прылеглыя раёны[15]. Пажары пагаршаліся вельмі нізкай вільготнасцю[16], працяглай засухай[17] і ўраганнымі вятрамі Санта-Ана[18], хуткасць якіх у некаторых месцах перавышала 130 км/гадзіну[19].

7 студзеня губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам абвясціў надзвычайнае становішча. Станам на 8 студзеня ў выніку лясных пажараў загінула пяць чалавек, было пашкоджана больш за 2000 будынкаў[20] і больш за 100 000 чалавек былі вымушаныя эвакуявацца[21]. Па прыблізных даных, шкода ад лясных пажараў перавышае $50 млрд.[22]

У прэстыжным раёне Пасіфік-Палісейдс, дзе пражывалі многія кіназоркі, знішчана каля 1 тыс. дамоў[23].

Пажарныя прызналі, што яны былі ашаломленыя сілай і маштабамі буйных пажараў. Яны сутыкнуліся з недахопам вады ў некаторых гідрантах на ўзвышшах у Пасіфік-Палісейдс. Дэпартамент водных рэсурсаў і энергетыкі заявіў, што праблема ўзнікла з-за беспрэцэдэнтнай нагрузкі на сістэму. Мясцовыя ўлады запыталі дапамогу пажарных з суседніх акругаў, таксама на падмогу ім накіравалі супрацоўнікаў экстранных службаў з іншых штатаў. Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам мабілізаваў больш за 7,5 тыс. пажарных і ратавальнікаў для абароны насельніцтва[23].

8 студзеня Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб увядзенні рэжыму маштабнага стыхійнага бедства ў Каліфорніі[23].

На спадарожнікавых здымках, апублікаваных 10 студзеня, паказаны маштабы разбурэнняў, выкліканых пажарам у Пасіфік-Палісейдс. Берагавая лінія ўздоўж раёна Малібу выгарэла дашчэнту. На здымках таксама выразна відаць, як агонь разбурыў цэлыя кварталы ў Лос-Анджэлесе. Да гэтага часу ў выніку пажараў загінулі дзесяць чалавек. Знішчана па меншай меры 10 тыс. будынкаў, уключаючы дамы, шматкватэрныя будынкі, прадпрыемствы, гаспадарчыя пабудовы. Дзясяткі кварталаў ператварыліся ў руіны[24].

Пяць ачагоў пажару — у раёнах Палісейдс, Ітан, Кенет, Херст і Лідзія — па-ранейшаму заставаліся актыўнымі[25]. Да 12 студзеня загінула 24 чалавекі[26]. На 31 студзеня пажары ліквідаваны, а колькасць ахвяр узрасла да 29 чалавек[27].

Крытыка ўладаў

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовыя ўлады сутыкнуліся з жорсткай крытыкай у сувязі з нездавальняючай рэакцыяй на крызіс. Асабліва пад удар трапіла мэр горада Карэн Бас, на якую ўскладалі адказнасць за дрэнную працу пажарных гідрантаў[28]. Прэтэнзіі да мэра выказвалі і праз тое, што горад сёлета скараціў бюджэт пажарнай службы на $17,6 млн з амаль $820 млн[25].

У серыі пастоў на сваёй платформе Truth Social абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвінаваціў губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама ў тым, што палітыка штата ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі стала прычынай недахопу вады для тушэння пажараў. Паводле яго слоў, губернатар надаваў занадта мала падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацыях. Трамп сцвярджаў, што пажарныя гідранты ў раёне Пасіфік-Палісейдс апынуліся пустымі менавіта з гэтай прычыны[29].

Між тым старэйшы ягоны сын Дональд Трамп-малодшы напісаў у сацсетцы Х, што перадача пажарнай службай Лос-Анджэлеса свайго абсталявання Украіне магла негатыўна адбіцца на гатоўнасці ратавальнікаў[25].

  1. а б Incidents | CAL FIRE Праверана 11 студзеня 2025.
  2. https://www.fresnobee.com/news/california/fires/article298298628.html Праверана 10 студзеня 2025.
  3. а б в 2025 Fire Season Incident Archive | CAL FIRE Праверана 21 студзеня 2025.
  4. 2025 Fire Season Incident Archive | CAL FIRE Праверана 12 студзеня 2025.
  5. https://www.ouest-france.fr/faits-divers/incendie/direct-incendies-a-los-angeles-au-moins-11-morts-de-nouvelles-evacuations-50069fc4-3b48-4a6a-869d-ade3c6c5dac7
  6. https://www.latimes.com/espanol/california/articulo/2025-01-12/la-devastacion-causada-por-los-incendios-en-los-angeles-ha-cobrado-la-vida-de-24-personas
  7. https://www.fire.ca.gov/Incidents
  8. Rice D. Will Santa Ana winds keep stoking California wildfires? Here's the weekend forecast. Праверана 10 студзеня 2025.
  9. а б Igini M. Strong Winds, Exceptional Drought Fuel Deadly Los Angeles Fires — 2025. Праверана 10 студзеня 2025.
  10. https://www.reuters.com/world/us/palisades-fire-live-tens-thousands-flee-wildfires-rage-los-angeles-2025-01-08/ — 2025. Праверана 15 студзеня 2025.
  11. Why Los Angeles was unprepared for this fire: Several key factors left L.A. exposed to disaster — 2025. Праверана 11 студзеня 2025.
  12. Fuller T., Berzon A., Browning K. et al. Los Angeles Geared Up for Fire Risk, but Fell Short — 2025. — ISSN 0362-4331 Праверана 11 студзеня 2025.
  13. Wuerthner G. Lessons from the LA Wildfires — 2025. Праверана 13 студзеня 2025.
  14. Curwen T. Inconvenient truths about the fires burning in Los Angeles from two fire experts — 2025. Праверана 15 студзеня 2025.
  15. В Лос-Анджелесе из-за лесных пожаров погибли пять человек (руск.). РБК (9 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  16. Live updates: Los Angeles wildfires kill at least 5, Palisades and Eaton fires raging on (англ.). CNN (8 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  17. Winds, warmth and relentless drought fueled Los Angeles fires, scientists say (англ.). Reuters (9 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  18. "What are the Santa Ana winds fueling the California wildfires?". The Guardian [брытанская англійская]. 2025-01-08. 0261-3077. Праверана 2025-01-09.
  19. When will perilous L.A. winds finally calm down? Here is the fire forecast (англ.). Los Angeles Times (8 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  20. Staggering losses from L.A. firestorm: 5 dead, 2,000 structures destroyed or damaged (англ.). Los Angeles Times (8 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  21. Los Angeles wildfires spread to Hollywood as 100,000 ordered to evacuate (англ.) (9 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2024.
  22. Carney, John. Fires Ravaging Los Angeles Cause Over $50 Billion in Damage, Preliminary Estimates Say (англ.). Breitbart (9 студзеня 2025). Праверана 10 студзеня 2025.
  23. а б в Калифорнию охватил разрушительный пожар. Фото и видео. Более 2000 строений сгорели, есть погибшие, введен режим бедствия
  24. Опубликованы спутниковые снимки пожара в Лос-Анджелесе. Фото завораживают.
  25. а б в Пожары в Калифорнии зажгли пламенные речи
  26. https://www.nytimes.com/live/2025/01/12/us/los-angeles-fires-california
  27. CALFIRE:current emergency incidents.
  28. Губернатор Калифорнии назвал проблемой распространение "ложной информации" о пожарах
  29. Overclockers.ru: Журналисты опровергли заявления Трампа о виновности губернатора Калифорнии в пожаре в Лос-Анджелесе. Overclockers.ru (10 студзеня 2025). Праверана 10 студзеня 2025.