Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэння (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэння ў красавіку 2020 года — буйны[1] лясны пажар, які здарыўся ў красавіку — маі 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пажары пачаліся 4 красавіка 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Катоўскага лясніцтва паміж ПГТ Палескае, вёскамі Тарасаў і Владзіміраўка, а затым і ў Жытомірскай вобласці. Маштабны лясны пажар у Чарнобыльскай зоне ўдалося патушыць за 10 сутак, але 16 красавіка з-за моцнага ветру зноў паўстаў адкрыты агонь. Да тушэння былі прыцягнутыя больш за 500 чалавек і больш за 120 адзінак тэхнікі.

На працягу першага тыдня пажар ахапіў тэрыторыі Карагадскага, Катоўскага і Дзянісавецкага лясніцтваў[2]. Пажар нанёс шкоду фауне, флоры і экалогіі. Агнём знішчана частка лясоў, 12 аддаленых вёсак, могілкі. Па стане на 17 красавіка згарэлі тэрыторыі былых вёсак: Лелеў (і база адпачынку «Ізумрудны» зблізку яго), Капачы, Палескае, Грэзля, Рудня-Грэзлянская, Каўшылаўка, Варовічі, Буда-Варовічі, Мартыновіч, Волхаў, Чыстагалоўка. Згарэла тэрыторыя ваеннага гарадка Чарнобыль-2, ад пажару пацярпеў сам горад Чарнобыль[3], аднак пажар не дасягнуў ЧАЭС[4].

Па стане на 17 красавіка 2020 года папярэдняя ацэнка плошчы пажараў складала каля 11 500 га[3]. Цалкам усе пажары былі ліквідаваны да сярэдзіны мая.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]