Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа
Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа | |
---|---|
парт.: Reservas de Mata Atlântica da Costa do Descobrimento | |
![]() | |
Названа ад | discovery of Brazil[d] |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Атлантычны лес |
Статус каштоўнасці | Сусветная спадчына |
Плошча |
|
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) | (ix)[d][1] і (x)[d][1] |
![]() |

Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі, з’яўляецца часткай экарэгіёна Атлантычны лес.
На тэрыторыі штатаў Баія і Эспірыту-Санту размешчаны раён запаведных трапічных і субтрапічных паўлістападных лясоў. Ландшафт мясцовасці дапаўняюць пясчаныя ўчасткі, якія чаргуюцца з забалочанымі нізінамі з хмызняком. Рэгіён таксама вядомы як «Бераг адкрыцця». Назва звязана з партугальскім мараплаўцам П. А. Кабралам, які ў 1500 г. быў пасланы ў Індыю каралём Эмануілам, высадзіўся на беразе Паўднёвай Амерыкі (зараз Бразілія) і абвясціў, што гэтая тэрыторыя належыць Партугаліі.
На ўсходнім атлантычным узбярэжжы знаходзяцца 8 прыродаахоўных комплексаў, агульнай плошчай каля 112 тыс. га. Самы вядомы лясны рэзерват — Нацыянальны парк Monte Pascoal, створаны ў 1961 г. Ён, таксама як і іншыя запаведнікі ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа, мае вялікую відавую разнастайнасць жывёл і раслін, большасць з якіх — эндэмікі. Акрамя сваіх прыродных багаццяў ён славуты тым, што менавіта ў гэтым месцы ў пачатку XVI стагоддзя упершыню высадзіліся на бераг партугальцы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 892 рус. • англ. • фр. |