Лясны арэх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лясны арэх: злева на галінцы прыкрыты плюскай

Лясны арэх — арэх любога з 20 відаў куста (радзей дрэва) рода Ляшчына сямейства Бярозавыя, у тым ліку ляшчыны звычайнай (Corylus avellana) і ляшчыны буйной (Corylus maxima). Акультураныя формы ляшчыны называюць фундуком[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плод ляшчыны — аднанасенны амаль шарападобны ці некалькі выцягнуты арэх з дравяністым каляплоднікам. Плады скучаны па два—пяць, часам адзіночныя. Кожны арэх акружаны трубчастым надрэзаным покрывам, так званай плюскай, якая ўтварылася з прыкветка і двух прыкветкнічкаў жаночай кветкі. Пладовая абгортка светла-зялёная, аксамітна апушаная, шырокабакалападобная ці званочкавая, адкрытая, амаль адной даўжыні з арэхам, складаецца з дзвюх няправільна рассечана-лопасцевых лісточкаў.

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ляшчына звычайная (лясны арэх) (Corylus avellana).

На Каўказе і ў Крыме культывуюць ляшчыну буйную, або ламбардскі арэх (Corylus maxima), якую, як часам і ляшчыну звычайную, называюць фундуком[2]. Фундук вырошчваюць ў камерцыйных маштабах у Турцыі, Азербайджане, Італіі, Грэцыі, на Кіпры, у Грузіі, у Паўднёвай іспанскай вобласці Каталоніі, у Вялікабрытаніі, у графстве Кент і ў амерыканскіх Штатах Арэгон і Вашынгтон. Пры гэтым каля 75 % вырошчвае Турцыя — найбуйнейшы вытворца фундука ў свеце[3].

Харчовая каштоўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая каштоўнасць — сукупнасць уласцівасцей прадукта, наяўнасць якой дазваляе задаволіць фізіялагічныя патрэбнасці чалавека ў неабходных рэчывах.

100 грамаў ляснога арэха ўтрымліваюць: бялок — 14,95 г, тлушч — 60,75 г, вугляводы — 17,0 г, вітамін A — 20 МЕ, вітамін B1 — 0,643 мг, вітамін B2 — 0,113 мг, вітамін B5 — 0,918 мг, вітамін B6 — 0,563 мг, вітамін PP — 1,8 мг, вітамін BC — 113 мкг, вітамін C — 6,3 мг, вітамін K — 14,2 мкг, вітамін E — 15,03 мг, кальцый — 114,0 мг, магній — 163,0 мг, жалеза — 4,7 мг, марганец — 6,175 мг, цынк — 2,45 мг, фосфар — 290,0 мг, калій — 680,0 мг, натрый — 0,0 мг. Утрыманне вады — 5,31 г. Энергетычная каштоўнасць — 628 ккал (2 629 кДж). Такім чынам, каля 400 грамаў ядраў ляснога арэха здольныя забяспечыць сутачную патрэбнасць дарослага чалавека ў калорыях.

Зноскі

  1. Українські страви (Третє видання) — Київ: Державне видавництво технічної літератури УРСР, 1960 (укр.) 
  2. Лясны арэх — артыкул з БЭС
  3. World Hazelnut Situation and Outlook, USDA 2004