Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лясны інстытут)
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1803
Студэнты 9 350
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт spbftu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава (СПбДЛТУ) (вядомы таксама як Лесатэхнічная акадэмія, ЛТА) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга, першая лясная ВНУ Расіі, заснаваная ў 1803 годзе ўказам імператара Аляксандра I як Практычнае лясное вучылішча (Царскае Сяло). З 1811 года — Лясны інстытут у Пецярбургу. У 1848 годзе атрымаў статус ВНУ. У 1862 годзе рэарганізаваны ў Лясную акадэмію.

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай і паслявузаўскай прафесійнай адукацыі; ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для вытворчай, навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці ў галіне лясной гаспадаркі, лясной, дрэваапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлозна-папяровай, гідролізнай прамысловасці; выконвае фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні. Універсітэт з’яўляецца вядучым навуковым і метадычным цэнтрам вышэйшых лесатэхнічных навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1