Лятохі (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лятохі — археалагічны помнік: курганны могільнік каля в. Лятохі (Віцебскі раён). Знаходзіцца за 1 км ад берага р. Лучоса, у лесе, уздоўж дарогі. 14 курганоў вышынёй 1,5 — 2,5 м, дыяметрам 12х14 м. Адзін курган валападобны (даўжыня 70 м, шырыня 1 м, вышыня 1,5 м). Каля падножжа насыпу — глыбокія раўкі. У 1924 г. 2 авальныя курганы даследаваў А. К. Супінскі. У адным кургане на гарызонце рэшткі дрэнна спаленнага касцяка, арыентаванага на паўночны ўсход, у другім на грунце выяўлена вогнішча. У 1965 і 1972 гг. могільнік абследаваў Г. В. Штыхаў, а ў 1981 г. — Л. У. Калядзінскі.

Могільнік датуецца 2-й паловай I-га тыс. н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 31. — ISBN 985-02-0647-0.
  • Штыхаў, Г. В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўноч.Беларусі / Г. В. Штыхаў; АН Беларусi, Iн-т гicторыi. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 191 с. — С. 43, 112 — 113. — ISBN 5-343-01037-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]