Перайсці да зместу

Лятчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лятчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 30 населеных пуктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Лётцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
22 снежня 1960
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 3 220
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 212
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Лятча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Лётцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лятчанскі (Вялікалятчанскі) сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лётцы. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[1].

22 снежня 1960 ўтвораны зноў у складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біцялёўскага і Старасельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лётцы, у склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес), у склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[2]. 12 лістапада 1965 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[3]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключана вёска Мішкава[4]. 30 снежня 1999 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Вялікія Лётцы ў вёску Малыя Лётцы. 24 сакавіка 2011 года скасавана вёска Біцялёва (увайшла ў склад Віцебска)[5][6].

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лятчанскага сельсавета было 36 населеных пунктаў[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 4243 чалавекі[8], з іх 88,3 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3220 чалавек[10].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  5. Решение Витебского районного Совета депутатов от 24 марта 2011 г. № 94 Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2011 г. № 18 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Витебска и Витебского района
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 10 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.