Перайсці да зместу

Ляшчына дрэвападабная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляшчына дрэвападабная

Лісце і арэшкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corylus colurna L., 1753

Сінонімы
Corylus iberica Wittm. ex Bobrov
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506808
NCBI  101193
EOL  1147596
GRIN  t:11645
IPNI  295453-1
TPL  kew-47866

Ляшчына дрэвападабная (Corylus colurna) — від дрэў сямейства бярозавыя (Betulaceae).

Дрэва вышынёй да 25 м з густой шырокапірамідальнай кронай. Ствол добра сфарміраваны, пакрыты светла-шэрай пласціністай карой. Пупышкі да 6 мм даўжынёй, даўгавата-яйцападобныя, чырвона-бурыя, апушаныя, часам голыя. Лісце буйное, авальнае, цёмна-зялёнае, з падвойна-зубчастым краем, на доўгіх, залозіста-апушаных хвосціках. Плод — арэх з лямцавай абгорткай, якая цалкам пакрывае арэх і рассечана на доўгія, пакручаныя або выгнутыя долі, у разы даўжэйшыя за арэх. Арэхі з тоўстай трывалай шкарлупінай, сціснутыя па баках, сабраны ў пучкі па 3-7.

Будова кроны

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з Балкан, Каўказа, Паўночнага Ірана, Гімалаяў. У Прыкарпацці і Закарпацці яна добра акліматызавалася, перспектыўная не толькі ў зялёнай гаспадарцы, але і ў лясных пасадках, добра расце ў зацішных месцах у багатых тыпах умоў месцапражывання[1].

Практычнае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна прыгожага ружовага адцення, высока цэніцца пры вытворчасці мэблі, з-за чаго ў многіх месцах натуральнага распаўсюджання яна была амаль цалкам высечана. У СССР была занесена ў Чырвоную кнігу як знікаючы рэліктавы від[2].

У дэкаратыўных пасадках рэкамендуецца высаджваць алеямі, рэдкімі групамі і салітэрамі.

Арэшкі ядомыя і смачныя, але іх прамысловая каштоўнасць невысокая з-за вельмі тоўстай і цвёрдай шкарлупіны.

Паколькі расліна не дае каранёвых атожылкаў, а расце аднаствольным дрэвам, яе зручна выкарыстоўваць як прышчэпу для культурных сартоў лясных арэхаў.

  1. Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев і кущів заходу України. — Львів: Вид-во «Вища школа», 1973. — С. 52
  2. Лещина/Лесная энциклопедия в 2-х томах./гл. ред. Воробьев Г. И. — Москва: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 560. (руск.)