Ляўкас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абраз Маці Божай Баркулабаўскай. 1659. Напісаны на дошцы тэмперай па ляўкасе

Ляўка́с (грэч.: λευκός белы, светлы, ясны) — у іканапісе назва грунта, які ўяўляе собой крэйду, размешаную на жывёльным або рыбіным клеі з даданнем ільнянога алею[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Наносіцца некалькімі пластамі на спецыяльна падрыхтаваную дошку. Пры гэтым, захаванасць ляўкасу тым лепш, чым танчэй і раўнамерней наносяцца пласты. Пасля сушкі шліфуецца. У старажытны час ляўкас шліфавалі сцебламі хвашчу; сучасныя іканапісцы выкарыстоўваюць для гэтай мэты наждачную паперу.

У сценапісе ляўкас — верхні слой тынку, грунт пад тэмперу, прыгатаваны з гашанай вапны з напаўняльнікам.

У дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве ляўкасам таксама называюць сінтэтычны матэрыял, які выкарыстоўваецца пры вырабе багета — грунт на драўляных вырабах пад афарбоўку ці пазалоту.

У будаўніцтве ляўкас часта ўжываецца пры высакаякасным аздабленні сцен.

У беларускім старажытным мастацтве ляўкас меў асаблівае значэнне ў іканапісе ў сувязі з традыцыяй упрыгожваць фоны і іншыя дэталі абразоў разным або аграфлёным арнаментам. Пашыраны ў культавай скульптуры, манументальна-дэкаратыўным і дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве. У беларускім савецкім выяўленчым мастацтве ляўкас выкарыстоўваўся ў манументальным (размалёўкі «Беларускія народныя майстры» ў будынку Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і роспіс плафона «Дружба народаў» у Тэатры юнага гледача ў Мінску (Іван Ахрэмчык, Iсак Давідовіч, 1955) і станковым жывапісе («Светлы дзень» Уладзіміра Зінкевіча, «Лета» В. Барабандава, «Птушкі» У. Піменава. «Янка Купала» А. Малярэвіча і інш.), а таксама спалучалі жывапіс з разьбой па ляўкасе («Свята ўраджаю» і трыпціх «Сейбіты» В. Ціханава і інш.).

Сучаснае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005—2006 — Усеўкраінскі мегапраект «Світ Левкасу» (The World of Levkas) — Кіеў, Адэса, Чарнаўцы, Івана-Франкоўск, Львоў (Украіна); Паланга (Літва). Выдадзены альбом у трох тамах.
  • У сучасным беларускім выяўленчым мастацтве вядомы ляўкасы Алеся Пушкіна, Тамары Шэлест.

Зноскі

  1. Ляўкас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]