Ляўконія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляўконія
Matthiola incana (Habitus).jpg
Ляўконія сівая (Matthiola incana) — тыпавы від роду Ляўконія
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Matthiola W.T.Aiton (1812), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23247
NCBI  3723
EOL  61737
GRIN  g:7332
IPNI  331760-2

Ляўконія, або Маціёла[3] (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Капуставыя, ці Крыжакветныя (Brassicaceae), распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.

Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцеблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.

Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.

Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.

Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар[4].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае 22 віды[5]:

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

У серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (англ.: gillyflower, Джылі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Левкой // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 166.
  5. The Plant List: Matthiola

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Левкой ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 16 чэрвеня 2009)
  • Ляўконія: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Левкой ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін (Праверана 16 чэрвеня 2009)