Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка
укр.: Левко Григорович Лук'яненко
Партрэт
Род дзейнасці: дыпламат, праваабаронца, пісьменнік, палітык
Дата нараджэння: 24 жніўня 1928(1928-08-24)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 ліпеня 2018(2018-07-07)[2] (89 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Герой Украіны
Hero of Ukraine, Order of the State
Order of Liberty ордэн князя Яраслава Мудрага medal of 25 years of Ukrainian independence Honored badge of merit of the President of Ukraine
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Commons-logo.svg Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка на Вікісховішчы

Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка (24 жніўня 1928 — 7 ліпеня 2018) — украінскі дысідэнт, палітык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Хрыпаўка Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1953 годзе ўступіў у КПСС і паступіў на юрыдычны факультэт МДУ імя М. Ламаносава. Пазней стварыў апазіцыйны ў адносінах да савецкай улады «Украінскі рабоча-сялянскі саюз». Выступаў за аддзяленне Украіны ад СССР, пасля чаго быў выключаны з партыі.

За антысавецкую дзейнасць у маі 1961 года Львоўскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу. Крыху пазней Вярхоўны суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі. Пасля выхаду на волю ў 1976 годзе Лук’яненка стаў адным з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. У наступным годзе яго зноў арыштавалі і прысудзілі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення і пяці гадоў высылкі. Усяго Ляўко Лук’яненка правёў у зняволенні 26 гадоў.

Аўтар «Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны[4].

Зноскі