Лёгкая прамысловасць
Лёгкая прамысловасць — сукупнасць спецыялізаваных галін прамысловасці, якія вырабляюць галоўным чынам прадметы масавага спажывання з розных відаў сыравіны. Лёгкая прамысловасць займае адно з важных месцаў у вытворчасці валавага нацыянальнага прадукта і адыгрывае значную ролю ў эканоміцы краіны.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Лёгкая прамысловасць ажыццяўляе як першасную апрацоўку сыравіны, так і выпуск гатовай прадукцыі. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці вырабляюць таксама прадукцыю вытворча-тэхнічнага і спецыяльнага прызначэння, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай, авіяцыйнай, аўтамабільнай, хімічнай, электратэхнічнай, харчовай і іншых галінах прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у сілавых ведамствах, на транспарце і ў ахове здароўя.
Адной з асаблівасцяў лёгкай прамысловасці з'яўляецца хуткая аддача ўкладзеных сродкаў. Тэхналагічныя асаблівасці галіны дазваляюць ажыццяўляць хуткую змену асартыменту прадукцыі пры мінімуме выдаткаў, што забяспечвае высокую мабільнасць вытворчасці.
Падгаліны
[правіць | правіць зыходнік]Лёгкая прамысловасць аб'ядноўвае некалькі падгалін:
У свеце
[правіць | правіць зыходнік]Доля лёгкай прамысловасці ў ВНП пачала скарачацца і ў іншых постіндустрыяльных краінах (ЗША, Вялікабрытанія). Тлумачыцца гэта тым, што для павелічэння чыстага прыбытку, кіраўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці імкнецца перавесці вытворчасці ў краіны з таннай, сацыяльна неабароненай рабочай сілай (Індыя, Кітай, Бангладэш, Пакістан і г.д.). Часта да пераводу прадпрыемстваў у краіны ў стадыі развіцця іх падштурхоўвае і сама дзяржава, якая ўводзіць розныя абмежаванні на ўзровень забруджвання навакольнага асяроддзя, абавязковае медыцынскае страхаванне працаўнікоў, павялічвае падаткі на зямлю, якой карыстаюцца прадпрыемствы. У некаторых краінах (Італія, Грэцыя, Францыя) заняпад лёгкай прамысловасці часткова выкліканы пераходам на дарагую валюту (еўра), якая зрабіла тавары прадпрыемстваў дробнай прамысловасці неканкурэнтаздольнымі ў параўнанні з азіяцкімі краінамі і краінамі Усходняй Еўропы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Харчовая прамысловасць
- Швейная прамысловасць
- Гарбарна-абутковая прамысловасць
- Тэкстыльная прамысловасць
- Трыкатажная прамысловасць
- Парцаляна-фаянсавая прамысловасць
- Футравая прамысловасць
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лёгкая прамысловасць // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 424. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Лёгкая прамысловасць (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх