Лёгкая пяхота

Лёгкая пяхота — адменнік[1] пяхоты як роду войскаў, прызначаная для далёкага (кідальнага, стралковага) бою, як правіла, урассыпную.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Галоўнай баявой задачай лёгкай пяхоты было парушэнне варожага ладу цяжкай пяхоты і знішчэнне суперніка з тымі ж мэтамі. У блізкім бою лёгкая пяхота з прычыны адсутнасці таго ж строю не магла змагацца ні з варожай кавалерыяй, ні з цяжкай ці сярэдняй пяхотай. Безабароннасць перад нападамі кавалерыі з'яўлялася галоўным фактарам, які абмяжоўвае колькасць лёгкай пяхоты ў фармаваннях узброеных сіл дзяржавы.
У розных дзяржавах для абазначэння лёгкай пяхоты ў розны час ужываліся свае назвы:пелтасты — Старажытная Грэцыя, веліты — Старажытны Рым, псілы — Візантыя, пішчальнікі — Расія, шасёры, вальтыжоры і тыральеры — Францыя, егеры[2][3] — Прусія, Расія, фузілёры — Францыя, Прусія, берсальеры — Сардзінія, Італія.
У сучасны перыяд слова словазлучэнне «лёгкая пяхота»[4] ужываецца да фармаванняў стралкоў (пяхотнікаў), якія не маюць у сваёй арганізацыйна-штатнай структуры «цяжкіх узбраенняў» (танкаў, БМП, БТР і гэтак далей), навучаных для вядзення бою пры любым надвор'і, у гарадскіх умовах, на перасечанай мясцовасці, супраць партызан і тэрарыстаў. Не абцяжараная "цяжкімі ўзбраеннямі" лёгкая пяхота валодае больш высокімі аператыўнасцю і мабільнасцю.
Зноскі
- ↑ Тяжелая артиллерия, кавалерия, пехота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Егерские войска // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Егерские войска // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Легкая пехота в современных вооруженных силах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2015.