Лёска

Лёска — шнур (нітка) для лоўлі рыбы. Служыць асновай для рыбалоўнага рыштунку. Дазваляе закідваць у вадаём прынаду, падцінаць і вываджваць рыбу. Асноўныя патрабаванні да лёскі — трываласць на разрыў, эластычнасць (магчымасць звязваць вузламі), незаўважнасць (малая таўшчыня або маскіровачная размалёўка), устойлівасць да фізічных і хімічных уздзеянняў (тэмпература, ультрафіялетавае выпраменьванне), супраціў трэнню.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лёска