Лётчык-касманаўт СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лётчык-касманаўт СССР
Апісанне ўзнагароды
Краіна СССР
Тып Ганаровае званне
Кім уручаецца Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР[d]
Дата заснавання 14 красавіка 1961
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 72

Лётчык-касманаўт СССР - дзяржаўная ўзнагарода Савецкага Саюза, якая ўручалася ўсім савецкім касманаўтам. Званне было заснавана ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 красавіка 1961 года[1]. Званне было прысвоена ўсім 72 савецкім касманаўтам, у тым ліку двум выхадцам з Беларусі - Уладзіміру Кавалёнку і Пятру Клімуку. Дваім гэтае званне было прысвоена пасмяротна - Віктару Пацаеву і Георгію Дабравольскаму.

Зноскі