Ліберале да Верона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліберале да Верона
Фатаграфія
Дата нараджэння 1441
Месца нараджэння
Дата смерці 1529
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Мастацкі кірунак Veronese school[d]
Уплыў Vincenzo di Stefano da Verona[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліберале да Верона (італ.: Liberale da Verona; каля 1445, Верона — 1529, Верона) — італьянскі мініяцюрыст і жывапісец.

Нарадзіўся ў Вероне. Ён быў вучнем мастака Вінчэнца дзі Стэфана. Таксама на яго аказалі моцны ўплыў Андрэа Мантэнья і Якапа Беліні. З ранняга ўзросту займаўся мініяцюрай, у 1465 годзе стварыў свае першыя працы для веронскай царквы Санта-Марыя ін Аргане, пазней з’ехаў у Таскану, дзе паміж 1467—1469 гадамі працаваў у манастыры Монтэ Алівета Маджорэ. Атрымаў шырокае прызнанне пасля мініяцюр для зборнікаў царкоўных песнапенняў, створаных у 1470—1476 гады для бібліятэкі Пікаламіні ў Сіене. У 1482 годзе вярнуўся ў Верону, у 1489 годзе наведаў Венецыю, дзе стварыў алтарны абраз «Мадонна на троне з чатырма святымі» (музей Бодэ, Берлін). Ліберале да Верона атрыбутуецца панэль «Шахматысты», створаная каля 1475 года на касоне, на невядомы літаратурны сюжэт. У 1490 годзе працаваў у веронскай царкве Санта Анастасія, дзе напісаў шэраг фрэсак і алтарных вобразаў, якія з’яўляюцца яго найбольш значнымі творамі. Сярод яго вучняў былі Джавані Франчэска Карота, Франчэска Торбіда і Паола Маранда.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]