Лібрэта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лібрэта (італ.: libretto — «кніжыца»[1]) — 1) славесны тэкст музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты; раней таксама кантаты і араторыі). Будуецца на паслядоўным сюжэтным развіцці дзеяння, пішацца пераважна вершамі, радзей прозай (часцей у дыялогу). Лібрэта — літаратурна-драматычная аснова оперы і не разглядаецца як самастойны мастацкі твор. Задума лібрэта, а часам і драматургічны сцэнарый належаць кампазітару. Можа быць арыгінальным паводле тэмы, але часцей грунтуецца на сюжэтах і вобразах мастацкай літаратуры ці народнай творчасці. Музычная інтэрпрэтацыя драматычнага тэксту абумоўлівае пераасэнсаванне кампазітарам і лібрэтыстам літаратурнай першакрыніцы. 2) Літаратурны сцэнарый балетнага спектакля. 3) Кароткі выклад зместу оперы, аперэты, балета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 1 : А-Л. - 1999. - 736 с. - ISBN 985-11-0152-4, С.716