Ліванскі бурштын
Выгляд
| Ліванскі бурштын | |
|---|---|
Ліванскі бурштын — разнавіднасць выкапневых смол, якая сустракаецца на тэрыторыі Лівана. Узоры бурштыну, аналагічныя ліванскім, знаходзяць таксама ў Іарданіі. Сфарміраваўся ў першай палове мелавога перыяду, у барэмскім веку[1]. Лічыцца самым старажытным з усіх бурштынаў, у якіх былі знойдзены шматлікія інклюзы біялагічнага паходжання[2].
У 22 з больш чым 370 вядомых месцазнаходжанняў ліванскага бурштыну прысутнічаюць насякомыя і іншыя членістаногія. У трох найбуйнейшых месцазнаходжаннях у сукупнасці было сабрана каля 7000 інклюзаў. У якасці магчымых крыніц смалы, з якой сфармаваўся ліванскі бурштын, разглядаюцца голанасенныя з сямействаў Cheirolepidiaceae і Араўкарыевыя (Araucariaceae)[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sibelle Maksoud, Dany Azar, Bruno Granier, Raymond Gèze New data on the age of the Lower Cretaceous amber outcrops of Lebanon(англ.) // Palaeoworld. — 2017-06. — В. 2. — Т. 26. — С. 331–338. — DOI:10.1016/j.palwor.2016.03.003
- ↑ Ricardo Pérez-de la Fuente, Enrique Peñalver, Dany Azar, Michael S. Engel A soil-carrying lacewing larva in Early Cretaceous Lebanese amber(англ.) // Scientific Reports. — 2018-11-09. — В. 1. — Т. 8. — ISSN 2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-018-34870-1
- ↑ A.P. Rasnitsyn, A.S. Bashkuev, D.S. Kopylov, E.D. Lukashevich, A.G. Ponomarenko, Yu.A. Popov, D.A. Rasnitsyn, O.V. Ryzhkova, E.A. Sidorchuk, I.D. Sukatsheva, D.D. Vorontsov Sequence and scale of changes in the terrestrial biota during the Cretaceous (based on materials from fossil resins)(англ.) // Cretaceous Research. — 2016-06. — Т. 61. — С. 234–255. — DOI:10.1016/j.cretres.2015.12.025