Лівонскае каралеўства
Гістарычная дзяржава | |||
Лівонскае каралеўства | |||
---|---|---|---|
ням.: Konigreich Livland | |||
|
|||
![]() Карта Лівоніі з Theatrum Orbis Terrarum |
|||
|
|||
Сталіца | Обер-Пален | ||
Кароль Лівоніі | |||
• 1570—1578 | Магнус |
Лівонскае каралеўства — дзяржава, фармальна абвешчаная Іванам Грозным падчас Лівонскай вайны.
Пасля таго, як у 1568 годзе ў вайну ўступіла Швецыя, Івану Грознаму прыйшлося адмовіцца ад прамога заваявання Лівоніі. З красавіка 1569 года Іван IV разглядаў план стварэння ў Лівоніі дзяржавы, якую б узначаліў дацкі прынца, герцагам Магнус у якасці васала цара. Магнуса гэты праект зацікавіў, і ў верасні ён адправіў сваіх пасланцаў у Маскву. Было дасягнута папярэдняе пагадненне, і 27 лістапада пасланцы атрымалі ад цара ў Аляксандраўскай слабадзе грамату, якая ўтрымлівала ўмовы для стварэння васальнай Лівонскай дзяржавы.
10 чэрвеня 1570 Магнус прыбыў у Маскву і быў урачытса прыняты. Ён быў афіцыйна абвешчаны каралём Лівоніі, даў клятву вернасці цару і быў заручаны з князёўнай Яўфіміяй Старыцкай, дачкой князя Старыцкага.
Магнус прывёў з сабой толькі малы кантынгент салдат, але ў якасці караля Лівоніі ён быў прызначаны камандуючым рускімі войскамі, пасланымі супраць шведаў. 25 чэрвеня ён з рускай экспедыцыйнай арміяй рушыў у Лівонію, і 21 жніўня прыступіў да аблогі Рэвеля.
Іван Грозны разлічваў, што дацкі кароль Фрэдэрык II прышле флот на дапамогу свайму малодшаму брату Магнусу, але гэтыя надзеі не апраўдаліся, і аблогу Рэвеля прыйшлося зняць. Аднак у цэлым ідэя стварэння васальнага каралеўства апынулася ўдалай — Магнус, сын еўрапейскага караля, быў у вачах лівонскага дваранства значна больш прыцягальны чым Іван Грозны. Пры гэтым яго лаяльнасць Маскве не выклікала сумневаў.
Спрабуючы ўмацаваць сваё хісткае становішча, у 1577 годзе Магнус пачаў тайныя перамовы з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем, у выніку якіх ён перадаў права на трон роду Батары. Магнус звярнуўся да насельніцтва з заклікам, каб яны здаваліся, калі не жадаюць быць захопленымі Іванам Грозным. Даведаўшыся пра гэта, Іван Грозны арыштаваў Магнуса. Пазней Магнус быў памілаваны і адпушчаны. Пазбавіўшыся каралеўства, Магнус памёр у галечы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх