Лівонскі крыжовы паход
Выгляд
Лівонскі крыжовы паход — адзін з паўночных крыжовых паходаў, які прывёў да заваявання немцамі і датчанамі тэрыторый сучасных Эстоніі і Латвіі ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў. 2 лютага 1207 года на заваяваных тэрыторыях было ўтворана тэакратычнае княства Terra Mariana, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі, але ў 1215 годзе папа Інакенцій III абвясціў гэтыя землі валоданнем Святога прастола.
У 1226 годзе Гільём Мадэнскі падзяліў захопленыя немцамі і датчанамі зямлі на шэсць феадальных уладанняў, што паслужыла падставай біскупска-рыцарскага ліфляндскага дзяржаўнага арганізма наступнага часу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии Архівавана 21 лютага 2020.
- НОВГОРОДСКАЯ ПЕРВАЯ ЛЕТОПИСЬ Архівавана 17 ліпеня 2015.
- Tiago João Queimada e Silva. The invasion and conquest of Livonia (late-12th and 13th centuries) Архівавана 7 сакавіка 2016.
