Лівійская аперацыя
| Лівійская аперацыя | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Міжземнаморскі фронт Другой сусветнай вайны | |||
| Італьянскія ваеннапалонныя, захопленыя падчас Лівійскай аперацыі | |||
| Дата | 9 снежня 1940 — 9 лютага 1941 | ||
| Месца | Матрух,Кірэнаіка | ||
| Вынік | перамога саюзнікаў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Лівійская аперацыя, кодавая назва — Аперацыя «Компас» (англ.: Operation Compass, італ.: Operazione Compass) (9 снежня 1940 — 9 лютага 1941) — стратэгічная ваенная аперацыя узброеных сіл Вялікабрытаніі і саюзнікаў супраць італьянскіх войскаў з мэтай адваявання Егіпта і разгрому 10-й італьянскай арміі ў ходзе Паўночнаафрыканскай кампаніі Другой сусветнай вайны.
Вынікі аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што брытанскія войскі значна саступалі ў колькасці італьянскім, яны змаглі ўдала правесці аперацыю, цалкам разграміць 10-ю армію і ўзяць вялікую колькасць палонных. Італьянцы былі выбітыя з Егіпта і страцілі значную частку Кірэнаікі.
Рашэнне спыніць наступленне было прынята ў сувязі з тым, што новы Прэм’ер-міністр Грэцыі пагадзіўся на высадку англійскіх войскаў. Як і прадбачыў папярэдні грэчаскі ўрад, за гэтым адбылося нямецкае ўварванне ў Грэцыю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лубченков Ю. Н. 100 великих сражений Второй мировой. М.: Вече, 2008
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Схема Лівійскай аперацыі Архівавана 2 красавіка 2015. (англ.)