Лівійская нацыянальная армія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лівійская нацыянальная армія
Эмблема.
Гады існавання з 2014
Краіна  Лівія
Уваходзіць у Узброеныя сілы Лівіі[1]
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 80 000
Удзел у Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014)
Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Халіфа Хафтар

Лівійская нацыянальная армія, ЛНА (الجيش الوطني العربي الليبي) — ваенная арганізацыя, якая прадстаўляла ў гады грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі інтарэсы ўсходняга ўрада ППЛ. Узначальваў фельдмаршал Халіфа Хафтар. Была прадстаўлена рознымі рухамі, былымі вайскоўцамі Узброеных сіл Лівійскай Джамахірыі, а таксама рэвалюцыйнымі фарміраваннямі, створанымі ў 2011 годзе[2].

Галоўным праціўнікам з’яўлялася Лівійская армія, якая падпарадкоўвалася уладам на захадзе краіны, а менавіта Ураду нацыянальнай згоды.

Структурна падзелена на[3]:

  • Сухапутныя войскі:
    • рэгулярныя войскі;
    • cілы спецыяльнага прызначэння «Аль-Сайга»;
    • ваенная разведка;
    • міліцыя;
    • замежныя найміты;
  • Ваенна-паветраныя сілы;
  • Ваенна-марскія сілы: патрульныя караблі берагавой аховы.

Зноскі