Лівійская ісламская баявая група
| Лівійская ісламская баявая група | |
|---|---|
| | |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | іслам (суніты) |
| Лідары | Абдэль Хакім Белхадж |
| Актыўная ў | Лівія |
| Сфарміравана | 1995 |
| Расфарміравана | 2017 |
| Саюзнікі | Аль-Каіда, Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі |
| Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі |
| Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Лівіі |
Лівійская ісламская баявая група (скар. ЛІБГ; араб. الجماعة الإسلامية المقاتلة بليبيا) — ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Лівіі. Сфарміравана ў 1995 годзе з лівійскіх баевікоў, якія ваявалі супраць савецкай арміі ў Афганістане. Падчас грамадзянскай вайны члены ЛІБГ прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць урадавай арміі палкоўніка Кадафі, пазней дзейнічалі ў складзе фракцыі «Лівійскі Шчыт».
Групоўка прызнана тэрарыстычнай СБ ААН, у адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН 1267, якая прадугледжвала ўвод санкцый у дачыненні да «Аль-Каіды» і звязаных з ёй арганізацый. ЛІБГ таксама прызнана тэрарыстычнай у Вялікабрытаніі і ЗША. Аж да падзення рэжыму Кадафі ў 2011 годзе яе дзейнасць была забаронена і ў самой Лівіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dossier: Libyan Islamic Fighting Group (LIFG) NEF, October 2007