Лівій Андронік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лівій Андронік
Pompeii - Casa del Poeta Tragico - Theater 3.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 280 да н.э.
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 200 да н.э.
Месца смерці:
Грамадзянства:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, пісьменнік, драматург
Мова твораў: лацінская мова

Лівій Андронік (лац.: Livius Andronicus; каля 280 да н.э.-каля 200 да н.э.) — рымскі эпічны паэт і даматург. Першы рымскі паэт вядомы па імені; ужо антычныя аўтары лічылі яго бацькам лацінскай літаратуры.

Лівій Андронік быў захоплены ў палон пры ўзяцці рымлянамі горада Тарэнтум, на той час грэкамоўнага. Палонны стаў рабом і быў прыстаўлены да выхавання дзяцей у рымскай сям’і, пазней атрымаў ад гаспадароў волю. Праўдападобна, Андронік — яго грэцкае імя, а імя Лівій ён атрымаў ад рымскай сям’і, якой належыў.

Лацінскі пераклад Адысеі Гамера сатурнавым вершам Лівій стварыў для мэтаў выкладання. Ягоныя драматычныя творы, імаверна таксама заснаваныя на грэцкім матэр’яле, ставіліся на сцэне (першы — у 240 да н.э.); вядомыя назвы шэрагу яго трагедый (Achilles, Andromeda, Danae і інш.) і прынамсі дзьвух камедый (Gladiolus і Ludius). Згадваецца таксама рэлігійны гімн яго аўтарства.