Ліга нацый УЕФА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ліга нацый УЕФА
Фота
 
Заснаваны: 2018
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 55
Апошні чэмпіён: Партугалія Партугалія (1-ы тытул, 2018/19)
Найбольш тытулаваны: Партугалія Партугалія (1 тытул)
Бягучы сезон
2018/2019

Ліга нацый УЕФА[1] (англ.: UEFA Nations League) — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва еўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 годзе.

У першым сезоне ўсе ўдзельнікі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згуляюць у «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапляюць у фінальную частку ЧЕ-2020.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года прэзідэнт Нарвежскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацвердзіў намер стварыць для членаў УЕФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню[2]. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзенне таварыскіх матчаў.

27 сакавіка 2014 года на XXXVIII чарговым кангрэсе УЕФА ў Астане прапанова стварэння Лігі нацый была адзінагалосна падтрымана ўсімі 54 краінамі-членамі УЕФА[1].

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

55 нацыянальных зборных УЕФА (дадалося Косава) падзяляюцца на чатыры лігі (дывізіёны)[1][3][4][5][6]: 12 каманд у лізе A, 12 каманд у лізе B, 15 каманд у лізе C і 16 каманд у лізе D. Кожная з ліг падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сістэме дома і ў гасцях.

Пераможцы чатырох груп найвышэйшага дывізіёна — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацый з двума паўфіналамі і фіналам.

Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох груп лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сезона, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.

Ліга нацый УЕФА дазваляе таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Еўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, будуць праводзіцца яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Пераможца кожнай з груп выходзіць у паўфінал. Калі пераможцам з’яўляецца ўжо адна з кваліфікаваных зборных, яе месца займае наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе засталося меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі дастаюцца камандзе з ніжэйшай лігі. Паміж імі размяркоўваюцца 4 пуцёўкі на ЧЕ (з 24 агулам)[5][6][7].

Кожны сезон Лігі нацый будзе гуляцца ў верасні — лістападзе няцотнага года (групавы этап) і сканчацца ў чэрвені наступнага (фінал чатырох Лігі A)[5][6][7].

Фіналы чатырох[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Месца Фінал За 3-е месца
Пераможца Вынік 2-е месца 3-е месца Вынік 4-е месца
2018/19 Сцяг Партугаліі Партугалія Партугалія Партугалія 1:0 Нідэрланды Нідэрланды Англія Англія 0:0 (6:5 пен.) Швейцарыя Швейцарыя

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 UEFA Nations League receives green light (англ.) . UEFA (27 сакавіка 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  2. Lars Hojem Kvam. Hva om Ronaldo, Özil, Balotelli og Pique møtes til ligaspill - med sine landslag? (нарв.) . Dagbladet (9 кастрычніка 2013). Праверана 29 верасня 2018.
  3. UEFA Nations League: all you need to know (англ.) . UEFA (3 верасня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
  4. UEFA Nations League/UEFA EURO 2020 qualifying (англ.)  (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 UEFA Nations League format approved (англ.) . UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  6. 6,0 6,1 6,2 UEFA Nations League format and schedule confirmed (англ.) . UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  7. 7,0 7,1 UEFA Nations League and European Qualifiers competition format, 2018—2020 (англ.)  (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]