Лідар FM (радыёстанцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радыёстанцыя
"Лідар FM"
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Слоган "Слухай тое, што падабаецца!"
Фармат 15+
Частата 94,3 FM
Дата пачатку вяшчання 14 кастрычніка 2004 года
Заснавальнік Лідскі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўнікі Ніна Пазняк - дырэктар
Сайт liderfm.by

Лідар FM — інфармацыйна-музычная радыёстанцыя кругласутачнага вяшчання Лідскага рэгіёна.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Радыё Лідар FM працуе на Гродзеншчыне ў горадзе Лідзе. Лідскае радыё з'явілася за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыя пра гэту падзею была размешчана ў мясцовай газеце «Наперад». У часы Вялікай Айчыннай вайны не працавала. Вяшчанне Лідскае радыё аднавіла 9 ліпеня 1960 года, існавала як аддзел газеты «Наперад». Яго ўзначаліў лектар гаркама партыі Паўлаў.
У 1986 годзе на Лідскае радыё прыйшла Ніна Пазняк. Па яе ініцыятыве радыё пачало працаваць асобна ад газеты. Час вяшчання спачатку не перавышаў гадзіны, а потым трох з паловай гадзін. Праз 63 гады з моманту першага выхаду ў эфір Лідскага радыё у яго гісторыі адбылася значная падзея: 14 кастрычніка 2004 года Лідскае радыё ўпершыню выйшла на сваёй частаце 70,3 і пачало вяшчаць 18 гадзін у суткі. Слухаць радыёпраграмы змаглі гараджане і жыхары Лідскага раёна. З 3 ліпеня 2010 года Лідскае радыё выходзіць на частаце 94,3 МГц. Слухачамі сталі жыхары суседніх раёнаў (Воранаўскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага і Слонімскага).

Радыус прыёму — 50 кіламетраў. Са зменай частаты радыё змянілася назва — цяпер гэта радыё Лідар FM. Вяшчанне кругласутачнае.

Спецыфіка эфіру[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыйна-аналітычны блок[правіць | правіць зыходнік]

5-мінутныя інфармацыйныя выпускі выходзяць 14 разоў на дзень (у выхадныя — 4 разы). Слухачы атрымліваюць інфармацыю аб падзеях у раёне, вобласці, рэспубліцы і свеце. На працягу дня ў эфіры гучаць розныя рубрыкі і аўтарскія праграмы. Кожная раніца пачынаецца з праграмы «Службы горада інфармуюць», дзе работнікі раённай бальніцы, аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях знаёмяць з сітуацыяй у раёне за мінулыя суткі. Штодзень, дазваніўшыся раніцай у рубрыку «Гарачая лінія», слухачы могуць задаваць пытанні чыноўнікам ці расказаць пра сваю праблему. Адказы і каментарыі ім даюцца вечарам. Ёсць у першай палове дня і забаўляльныя рубрыкі. Напрыклад, «Эфірныя штучкі», дзе расказваецца пра гэты дзень у гісторыі. У 11 гадзін увазе слухачоў інфармацыя на дарогах Гродзеншчыны ад упраўлення ДАІ Гродзенскай вобласці.

Аўтарскія праекты[правіць | правіць зыходнік]

Лідар FM мае 17 аўтарскіх праграм (штодзень у эфір выходзяць 3): «Аўтадрайв», «Лічбавы агляд», «На шляху да здароўя». Выходзіць на Лідар FM праграма для жанчын «Лэдзі Стайл» і для мужчын «Характар». Людзі рознага ўзросту ўдзельнічаюць у штодзённых радыёконкурсах, радыёвіктарынах і радыёрозыгрышах.

Музычна-забаўляльны блок[правіць | правіць зыходнік]

Абавязковая ўмова музычнага напаўнення эфіру — 75 % беларускіх выканаўцаў. Радыёстанцыя супрацоўнічае з выканаўцамі і аўтарамі песень.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]