Перайсці да зместу

Лідзбарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лідзбарк
польск.: Lidzbark
53°15′37″ пн. ш. 19°49′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Вармінска-Мазурскае
Павет Дзялдоўскі
Гміна Лідзбарк
Бурмістр Анджэй Пянткоўскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1301
Плошча 5,68 км²
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 7 900 чалавек (2018)
Шчыльнасць 1390,8 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 23
Паштовы індэкс 13-230
TERC 2803044
Іншае
SIMC 0930644
lidzbark.pl
Паказаць/схаваць карты


Лідзбарк (Польшча)
Лідзбарк
Лідзбарк


Лідзбарк (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Лідзбарк
Лідзбарк


 Мапа

Лідзбарк[1] (польск.: Lidzbark, Lidzbark Welski, ням.: Lautenburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Дзялдоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Лідзбарк. Займае плошчу 5,68 км². Насельніцтва 7900 чалавек (на 2018).

Горад заснаваны ў 1301 г. па нямецкім праве. Пасля пачатку валадарання тут крыжакоў у 1303 г., імі быў пабудаваны замак і ўмацаванае паселішча. У гэты час сярод іншага былі пабудаваныя касцёл, млын і ратуша. Каля 1325 г. паселішча атрымала гарадскія правы. У 1405—1407 гг. горад быў абнесены мураванымі сценамі з дзвюма брамамі. Пасля Торуньскага міру 1466 г. горад знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. горад апынуўся ў складзе Прусіі, за выключэннем 1807—1815 гг., калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Герцагства Варшаўскага. Да Польшчы горад вярнуўся ў 1920 г. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў разбураны на 75 %.