Лідзія Антонаўна Панамарэнка
Лідзія Антонаўна Панамарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2013 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Anton Ilarionovich Ponomarenko[d] |
Род дзейнасці | краязнавец, тапограф, surveyor, інжынерка, картограф, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідзія Антонаўна Панамарэнка (укр.: Лідія Антонівна Пономаренко; нар.16 лютага 1922 года, руднік Арцёма, УССР — 3 снежня 2013, Кіеў, Украіна) — украінская краязнаўца, гісторык Кіева і Украіны, даследчыца гістарычнай тапаграфіі і гарадской тапанімікі, суаўтар энцыклапедычнага даведніка назваў вуліц Кіева.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і гарняка на рудніку Арцёма. У 1939 годзе скончыла сярэднюю школу ў Краснадоне, у 1949 годзе скончыла Маскоўскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (інжынер-аэрафотагеадэзіст). Працавала па спецыяльнасці ў Навашахцінску, Кадзіеўцы.
Жыла і працавала ў Кіеве з 1959 года. Была супрацоўніцай лабараторыі аэраметадаў Кіеўскага універсітэта, працавала ў розных установах, займаючыся пытаннямі геадэзіі і тапаграфіі. У 1967—1970 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі[1].
З 1970 года прафесійна займалася гістарычнай тапаграфіяй і картазнаўствам. Старшы інжынер-картограф Інстытута гісторыі АН УССР (1970—1982). Вывучыла шматлікія планы і апісанні гарадоў Украіны розных эпох, перш за ўсё — Кіева; сярод разгледжаных ёю матэрыялаў многія былі ўпершыню адкрыты і ўведзены ў навуковы абарот. Выявіла ў Ленінградзе рукапіс кнігі «Гісторыі горада Кіева…» Максіма Берлінскага, якая лічылася страчанай[2].
Пачынаючы з 1960-х гадоў, даследавала тапаніміку Кіева, склала шырокую картатэку па гісторыі гарадскіх назваў. Шэраг знаходак быў апублікаваны ёю ў навуковых выданнях і перыёдыцы (усяго звыш 300 публікацый, у тым ліку ў газетах «Вечірній Київ», «Хрещатик», «Янус-Нерухомість»). Перадала матэрыялы картатэкі і свае працы ў Нацыянальную бібліятэку Украіны імя В. І. Вярнадскага, у Нацыянальную гістарычную бібліятэку Украіны.
Удзельніца шматлікіх навуковых канферэнцый. У друку, па радыё і тэлебачанні актыўна выступала за захаванне гістарычнай тапанімікі, у абарону культурнай спадчыны Кіева і Украіны; член галоўнага савета ўкраінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Доўгі час узначальвала Кіеўскую секцыю помнікаў навукі і тэхнікі; супрацоўнічала з цэнтрам помніказнаўства НАН Украіны.
З 1970 года ўваходзіла ў склад гарадской камісіі па пытаннях найменняў і памятных знакаў, ініцыятар увядзення і адраджэння шэрагу кіеўскіх тапонімаў. У апошнія гады жыцця — ганаровы член камісіі.
Аўтар матэрыялаў па тапаніміцы горада ў энцыклапедычным даведніку «Кіеў» (неаднаразова перавыдадзены ў 1981—1986 гадах). Падрыхтавала (у суаўтарстве) поўны Энцыклапедычны даведнік назваў вуліц Кіева (1995).
Памерла ў Кіеве; апошнія месяцы жыцця была прыкаваная да ложка з-за пералому тазасцегнавага сустава з прычыны ДТЗ. Пахавана на могілках вёскі Ляток.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Малодшы брат загінуў на фронце напярэдадні перамогі (8 мая 1945 года).
Жонка аднаго з унукаў — І. В. Герашчанка.
Кнігі і асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Плани міста Києва XVII—XIX ст. як історичне джерело // Київська старовина. — 1972. — С.62-69. (укр.)
- Топографічні описи Києва кінця XVIII — початку XIX ст. // Історичні дослідження. Вітчизняна історія. — Вип.8. — Київ, 1982. — С.39-42. (укр.)
- Географические, топографические и другие официальные описания г. Киева второй половины XVIII — начала XIX в. // Киев в фондах Центральной научной библиотеки АН УССР. — Киев: Наукова думка, 1984. — С.62-83.
- Офіційні описи губерній XVIII — першої половини XIX століття // Рукописна та книжкова спадщина України. — Вип.1. — Київ, 1993. — С.59-69. (укр.)
- Вулиці Києва: Довідник / За ред. А. В. Кудрицького / Упор. А. В. Кудрицький, Л. А. Пономаренко, О. О. Різник. — Київ: Українська енциклопедія, 1995. (укр.)
- Портрет на фоне Киева. — Киев, 2002. (Статьи, библиография).
- (Пономаренко Л. А., Різник О. О.) Київ: Короткий топонімічний довідник. — Київ, 2003. (укр.)
- (Пономаренко Л., Серенков Л.) Київ. Історія в географічних назвах. — Київ, 2007. (укр.)
- Пономаренко Лідія Антонівна — історик, києвознавець, топоніміст: Біобібліографічний покажчик. — Київ: 2012. (укр.)
- Карти і плани в джерелознавчих студіях Лідії Пономаренко (з описом картографічних джерел Інституту рукопису НБУ імені В. І. Вернадського та додатком відомостей про карти і плани з історії України в російських архівних та рукописних зібраннях) / упор.: А. В. Пивовар — К.: Академперіодика, 2012. — 668 с.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Панамарэнка 40 гадоў называе кіеўскія вуліцы(недаступная спасылка)
- Знавець київських вулиць Архівавана 5 жніўня 2013. (укр.)
- Киевский календарь
- Пономаренко Лідія Антонівна — історик, києвознавець, топоніміст: (до 90-річчя від дня народження): біобібліограф. покажч. / Авт.-упоряд.: Вовк Л. П., Єфіменко Г. В., Новицька А. І.; Наук. консульт.: Реєнт О. П., Даниленко В. М., Тітова О. М.; Літ. ред. Вєтрова Л. — НАН України. Інститут історії України; ДЗ «Національна історична бібліотека України». — К., 2012. — 68 с. (укр.)