Лідзія Маркаўна Малініна
Выгляд
| Лідзія Маркаўна Малініна | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мемуарыстка, архівістка, музейны супрацоўнік, рэдактар |
| Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1938 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 красавіка 2024 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Марк Афанасьевіч Трохан[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Лідзія Маркаўна Малініна (у дзявоцтве Трохан, 15 кастрычніка 1938, Мінск — 27 красавіка 2024, Мінск) — беларуская мемуарыстка, архівістка, музейная работніца, рэдактарка. Пляменніца беларускага паэта Алеся Дудара, захавальніца ягонага архіва.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і агранома Яўгеніі Аляксандраўны Дайлідовіч, роднай сястры паэта Алеся Дайлідовіча (Алеся Дудара), і біёлага Марка Афанасьевіча Трохана. У дзяцінстве Ліду выхоўвалі маці і бабуля Вольга Іванаўна Дайлідовіч. Замужам за беларускім філолагам Аляксандрам Малініным.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры педагагічнага інстытута імя М. Горкага.
- 1961—1965 — малодшы навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы
- 1969—1971 — старшы навуковы супрацоўнік НДІ педагогікі
- 1971—1994 — рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі
- 1994—2014 — супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела МДЛУ
Унёсак у гісторыю беларускай літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- З’яўляецца аўтаркай шэрагу артыкулаў у энцыклапедычных выданнях БСЭ («Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы», «Алесь Дудар», «Ежы Жулаўскі», «Купаліяна», «Марыя Хайноўская» і шэрагу іншых для Энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 1986), «Купалаўскі мемарыыяльны запаведнік», «Альберт Паўловіч», «Янка Сіпакоў» і шэрагу іншых для энцыклапедыі «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 2018);
- Пасля смерці бабулі і маці захоўвала асабісты архіў расстралянага Алеся Дудара, у якім утрымліваўся першы беларускі пераклад рамана А.Пушкіна «Еўгеній Анегін»;
- Сабрала калекцыю публікацый мемуараў і успамінаў аб ім у савецкай і беларускай прэсе;
- Захавала асабістую бібліятэку Алеся Дудара, зрабіла бібліяграфічнае апісанне збора;
- Удзельнічала ў падрыхтоўцы Выбраных твораў Алеся Дудара (2017, выдавецтва Лімарыус);
- Перадавала матэрыялы з асабістага архіва для працы выстаў, прысвечаных творчасці міжваенных паэтаў: «Покліч» (1998), «Страчаныя абліччы» (2019), «Адлюстраванні» (2019);
- Пакінула ўспаміны пра сям’ю Дайлідовічаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Малініна Лідзія. Пра дзядзьку Шурку ў доме гаварылі ціха // Тры Анегіны. Мн., Рэгістр, 2020. С.338-341
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Севярынец Ганна. Кнігазбор Алеся Дудара // Полымя, 2018, № 3. С.142-154.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Мемуарысты Беларусі
- Музейшчыкі Беларусі
- Рэдактары Беларусі