Лідсельмаш
| ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» | |
|---|---|
| Тып | прадпрыемства |
| Заснаванне | 1901 |
| Ранейшыя назвы | Лідскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, ААТ «Лідсельмаш» |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Іванькоў Рыгор Іванавіч |
| Галіна | сельскагаспадарчае машынабудаванне[d] |
| Сайт | lidselmash.by |
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.[2]). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны[2]. Адноўлены ў 1944 годзе[2]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання[3]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш.[2] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[2]. У лістападзе[4] 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш»[4].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».
Зноскі
- ↑ Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь. belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ а б в г д Беларусь 1995.
- ↑ «Лидсельмаш»: в будущее с новыми технологиями (руск.) // Часопіс «Директор»
- ↑ а б Афіцыйны сайт Архівавана 21 верасня 2023. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лідскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, «Лідсельмаш» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 21 верасня 2023. (руск.)
- Холдинг «Лидсельмаш» Архівавана 9 кастрычніка 2022. (руск.) // Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Алексей ВЛАДИМИРОВ «Лидсельмаш»: в будущее с новыми технологиями (руск.) // Часопіс «Директор» № 7 (253) — ліпень 2020.