Лідскае партызанскае злучэнне
| Лідскае партызанскае злучэнне | |
|---|---|
| Гады існавання | красавік 1943 года — ліпень 1944 года |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 4200 партызан (ліпень 1944 года) |
| Дыслакацыя | Воранаўскі, Лідскі, Любчанскі, Навагрудскі, Юрацішкаўскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Яфім Гапееў |
Лідскае партызанскае злучэнне — злучэнне партызанскіх брыгад і атрадаў, якія змагаліся з немцамі на акупаванай тэрыторыі Воранаўскага, Лідскага, Любчанскага, Навагрудскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.
Злучэнне было створанае ў красавіку 1943 года, паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Камандзір — першы сакратар Лідскага міжрайпартцэнтра і Лідскага падпольнага гаркама-райкама Яфім Данілавіч Гапееў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Злучэнне яднала шэсць партызанскіх брыгад:
- Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага;
- Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага;
- Партызанская брыгада імя С. М. Кірава;
- Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева;
- Партызанская брыгада «Уперад»;
- 1-я Баранавіцкая партызанская брыгада;
Акрамя таго на тэррыторыі Лідскай зоны дзейнічалі асобная брыгада «Няўлоўныя» і атрад «Слаўны», у Навагрудскім раёне размяшчаўся сямейны атрад імя М. І. Калініна. На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 6—11 ліпеня 1944 года ў брыгадах і атрадах партызанскага злучэння налічвалася 4 200 партызан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.