Перайсці да зместу

Лідская ЦЭЦ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідская ЦЭЦ
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Гродзенская вобласць, Лідскі раён, Ліда
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю снежань 1954
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 43 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ, мазут
Кацельныя агрэгаты КГТ-35-3,9-440 (35 т/г), Е-35-3,9-440ГМ (35 т/г), 2×БКЗ-75-3,9-440 (па 75 т/г), 2×КВГМ-100 (па 100 Гкал/г)
Колькасць і марка турбін ПР-6-35/10/5М (6 МВт), Р-12-3,4/0,1 (12 МВт), ГТЭ-25/НК-830Э (25 МВт)
На карце
Лідская ЦЭЦ (Беларусь)
Лідская ЦЭЦ
Лідская ЦЭЦ

Лі́дская ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад філіяла «Лідскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Забяспечвае цеплавой і электрычнай энергіяй прамысловыя прадпрыемствы і жылы сектар горада.

Рашэнне аб будаўніцтве ЦЭЦ у Лідзе магутнасцю 10,2 МВт было прынята пастановай Савета народных камісараў СССР ад 9 сакавіка 1945 года[1].

25 снежня 1954 года адбыўся пробны пуск першага катлаагрэгата і турбагенератара. У 1955 годзе пушчаны другі кацёл і турбагенератар. У сакавіку 1957 года з уводам трэцяга турбагенератара завяршылася першая чарга рэканструкцыі, і электрычная магутнасць станцыі дасягнула праектных 10,2 МВт[1].

У наступныя гады праводзілася пашырэнне і мадэрнізацыя станцыі:

  • 19641970 гг. — увод двух катлоў БКЗ-75-39.
  • 19721977 гг. — перавод катлоў на спальванне мазуту.
  • 19841988 гг. — увод двух водагрэйных катлоў КВГМ-100.
  • 1995 г. — увод турбіны ПР-6-35/10/5.
  • 2005 г. — увод турбіны Р-12-3,4/0,1.
  • 2008 г. — увод газатурбіннай устаноўкі ГТЭ-25 з катлом-утылізатарам[1].

У 2024 годзе на 100-метровай дымавой трубе ЦЭЦ было нанесена выява Дзяржаўнага сцяга Беларусі вышынёй амаль 12 метраў[2].

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Устаноўленая электрычная магутнасць станцыі складае 43 МВт, цеплавая магутнасць кацельнага абсталявання — 353 Гкал/г[1].

Асноўнае абсталяванне ўключае:

  • Катлы:
    • Кацёл-утылізатар КГТ-35-3,9-440 (35 т/г);
    • Паравы кацёл Е-35-3,9-440ГМ (35 т/г);
    • 2 паравыя катлы БКЗ-75-3,9-440 (па 75 т/г);
    • 2 водагрэйныя катлы КВГМ-100 (па 100 Гкал/г).
  • Турбіны:
    • Паравая турбіна ПР-6-35/10/5М (6 МВт);
    • Паравая турбіна Р-12-3,4/0,1 (12 МВт);
    • Газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-25/НК-830Э (25 МВт)[3].

Упраўленне рэжымамі працы абсталявання ажыццяўляецца з галоўнага шчыта кіравання[4].

Лідская ЦЭЦ з'яўляецца асноўным падраздзяленнем філіяла «Лідскія цеплавыя сеткі», у які таксама ўваходзяць:

  • Кацельня «Смаргонь»;
  • Кацельня былога вопытнага завода «Нёман»;
  • Раён цеплавых сетак (абслугоўвае 179 км трубаправодаў);
  • Служба механізацыі і транспарту;
  • Рамонтна-механічны ўчастак[4].
  1. а б в г Лидская ТЭЦ (руск.). РУП «Белніпіэнергапрам». Праверана 19 студзеня 2026.
  2. В Лиде на трубе местной ТЭЦ появилось изображение флага Беларуси высотой почти 12 метров (руск.). АНТ (27 лістапада 2024). Праверана 19 студзеня 2026.
  3. ТЭЦ (Лида) (руск.). Wikimapia. Праверана 19 студзеня 2026.
  4. а б Здесь производят тепло и свет и не забывают о корпоративных ценностях (руск.). Лідская газета (27 чэрвеня 2019). Праверана 19 студзеня 2026.