Лідская абутковая фабрыка
Выгляд
| Лідская абутковая фабрыка | |
|---|---|
| | |
| Тып | прадпрыемства |
| Заснаванне | 1929 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Сайт | lidashoes.by |
ААТ «Лідская абутковая фабрыка» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці абутку, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. Фабрыка з’яўляецца адным з найстарэйшых прадпрыемстваў па вытворчасці абутку, якое выпускае больш за 300 000 пар у год.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]
Увесь асартымент выпускаемай прадукцыі падзелены на два прыярытэтных напрамкi: традыцыйны асартымент — тэкстыльны і скураны паўсядзённы і хатнi абутак для дзяцей і дарослых, а таксама спецабутак.
Напрамак дзейнасці:
- Хатнi і шпацырны абутак з тэкстыльных матэрыялаў;
- Хатнi і штодзённы абутак з лёну;
- Абутак для работнікаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці;
- Паўсядзённы абутак з натуральнай скуры;
- Працоўны абутак з натуральнай скуры;
- Вытворчасць абутку на давальніцкіх умовах.
Пры вытворчасці скуранога абутку на прадпрыемстве выкарыстоўваецца сучаснае нямецкае абсталяванне[1].
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Іванавіч Васільеў
- Тамара Ігнатовіч
Зноскі
- ↑ ААТ Лiская абутковая фабрiка Архівавана 7 студзеня 2022.