Ліелайс Ліепукалнс
Выгляд
| Ліелайс Ліепукалнс? | |
|---|---|
Ліелайс Ліепукалнс (лат.: Lielais Liepukalns, латг.: Lelais Līpkolns) — найвышэйшы ўзгорак Латгальскага ўзвышша ў Латвіі (289,2 м).
Займае пятае месца сярод самых высокіх узгоркаў Латвіі. Размешчаны на поўдзень ад вёскі Зэркалі Каўнацкай воласці Рэзэкнэнскага краю. Вяршыня ўзгорка пакрыта лесам. За 700 м ад яго знаходзіцца Дзіеркалю калнс, іх раздзяляе западзіна глыбінёй 64 метры.
У 2011 годзе на вяршыні ўзгорка пабудавана драўляная назіральная вежа вышынёй 34 метры.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |