Ліепайскі трамвай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліепайскі трамвай

Ліепайскі трамвай (лат.: Tramvaju satiksme Liepājā) — від гарадскога грамадскага транспарту ў Ліепаі.

Ліепайскі трамвай функцыянуе з 1899 года і з'яўляецца найстарэйшым у краінах Балтыі. З 1972 года ў Ліепаі дзейнічае адзін трамвайны маршрут «Ліепайскі металург» — Цэнтральныя могілкі. Працягласць трамвайнай каляі складае 14,5 км. Асаблівасць ліепайскага трамвая — вузкая каляя (1000 мм). У адрозненне ад іншых трамвайных сістэм Латвіі, дзе ўжываюцца штангавыя токапрыёмнікі (Рыжскі трамвай, Даўгаўпілскі трамвай), у Ліепаі з 1961 года ўжываюць больш традыцыйныя пантографы.