Лізавета Іванаўна Сосіна
Выгляд
| Лізавета Іванаўна Сосіна | |
|---|---|
| Род дзейнасці | трэнерка |
| Дата нараджэння | 1 сакавіка 1932 |
| Дата смерці | 26 сакавіка 2015 (83 гады) |
| Грамадзянства | |
| Муж | Павел Навумавіч Гойхман |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі |
Заслужаны трэнер БССР[d] (1976) |
Лізавета Іванаўна Сосіна (1 сакавіка 1932 — 26 сакавіка 2015) — савецкі і беларускі трэнер па лёгкай атлетыцы, заслужаны трэнер БССР (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 1 сакавіка 1932 года.
У 1959 годзе скончыла Інстытут імя П. Ф. Лесгафта.
Працавала трэнерам у Ленінградзе. У 1972 годзе разам з мужам П. Н. Гойхманам пераехала жыць і працаваць у Мінск[1].
Сярод выхаванцаў — Юры Тармак, Аляксандр Грыгор’еў, Таццяна Бойка, Андрэй Санковіч, Таццяна Конікава, Алег Шэпель[2].
Памерла 26 сакавіка 2015 года.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- З 1996 года ў Мінску праводзіцца штогадовы турнір па скачках у вышыню на прызы П. Н. Гойхмана і Л. І. Сосінай.