Лізавета Саламонаўна Весніна
Лізавета Саламонаўна Весніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Муж | Яўген Максімавіч Палосін[d] |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Лізавета Саламонаўна Весніна́ (сапраўднае прозвішча Ядзіткіна-Весніна; нар. 28 кастрычніка 1917, Сухумі — ?) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сцэнічную дзейнасць пачала ў Гомельскім абласным рускім драматычным тэатры з 1939 па 1941 і з 1945 па 1946 гады, у 1946—1948 гадах працавала ў Магілёве, куды быў пераведзены тэатр, у 1948—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, дзе выконвала галоўным чынам эпізадычныя ролі[1], у 1949—1977 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры ў Мінску.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Каця («Варвары» М. Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Святлана («Яе сябры» В. Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В. Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з акцёрам Яўгенам Максімавічам Палосіным (1911—1981).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Весніна Лізавета Саламонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Сухумі
- Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Актрысы Беларусі