Перайсці да зместу

Лізавета Сцяпанаўна Томберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лізавета Сцяпанаўна Томберг
Дата нараджэння 15 (28) студзеня 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1988(1988-11-05) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Sulo Tuorila[d]
Прафесія актрыса, палітык
Тэатр
Узнагароды

Лізавета Сцяпанаўна То́мберг[2] (руск.: Елизавета Степановна Томберг; 15 (28) студзеня 1909, Войскарава[d], Санкт-Пецярбургская губерня[1]5 лістапада 1988(1988-11-05), Петразаводск) — карэльская савецкая актрыса. Народная артыстка РСФСР (1951), Народная артыстка СССР (1959).

Нарадзілася ў сяле Войскарава Царскасельскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (зараз у Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі). Скончыла школу, паступіла ў Усевалажскі сельскагаспадарчы тэхнікум і пачала займацца ў драматычным гуртку. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1931 годзе працавала аграномам у Рабаўскай сельскагаспадарчай камуне Ленінградскай вобласці. У жніўні 1932 года Л. С. Томберг пачала сцэнічную дзейнасць у Фінскім драматычным тэатры ў Ленінграддзе. З 1940 года актрыса Дзяржаўнага Фінскага драматычнага тэатра ў Петразаводску. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі акцёрамі выступала перад байцамі Карэльскага фронту. У 1962—1966 гадах была дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Памерла Л. С. Томберг 5 лістапада 1988 года ў Петразаводску. Пахавана на Сулажгорскіх могілках.

Лізавета Сцяпанаўна Томберг выканала больш за сто роляў, стварыла галерэя жаночых вобразаў у спектаклях рускай, фінскай і замежнай класікі, а таксама ў спектаклях па п’есах сучасных аўтараў. Творчасць актрысы вызначалася ўнутранай сілай і шырокім дыяпазонам. Выконвала трагедыйныя і камедыйныя ролі[3]. Ёй былі блізкія героіка і гратэск[3].

Сярод роляў: Малання («Ці прымеш мяне, зямля карэльская?» А. Тыманена), Мая («На сплаўной рацэ» Т. Пакала), фру Бон («Людзі з Дангора» М. Андэрсена-Нексё), Гумаржынская («Лес» А. Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Васа Жалязнова, Малання і Варвара («Васа Жалязнова», «Ягор булычоў і іншыя» М. Горкага), Эльза («Вецер з поўдня» паводле Э. Грына), Кацярына Лагуціна («Маці сваіх дзяцей» А. Афінагенава), Соф’я Пятроўна («За тых, хто ў моры!» Б. Лаўранёва), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. В. Гогаля), цётка Даша («Так і будзе» К. Сіманава) і іншыя.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Томберг Елизавета Степановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 62.
  2. БелЭн 2002.
  3. а б Театральная энциклопедия 1967.
  • То́мберг Лізавета Сцяпанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • То́мберг Елизавета Степановна // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 62. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Колосёнок С. В., Митрофанова М. М. Её биография — театр. — Петрозаводск: Карелия, 1984. — 64 с., 9 л. ил.
  • Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с. (руск.)
  • Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 3: Р — Я. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2011. — 384 с.: ил., карт. — С. 178 ISBN 978-5-8430-0127-8 (т. 3) (руск.)
  • Колосёнок С. В. То́мберг Елизавета Степановна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — Слп. 232—233 — Col. 1136 — 38 000 экз.