Ліза Кэрынгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ліза Кэрынгтан
Lisa Carrington 2013-09-01 Kanu Renn WM 2013 by Olaf Kosinsky-134 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзілася 23 чэрвеня 1989(1989-06-23) (33 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 168 см
Вага 53 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Ліза Кэрынгтан (англ.: Lisa Carrington; нар. 23 чэрвеня 1989, Таўранга, Бей-оф-Пленты) — новазеландская вяслярка на байдарках, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка (2012, 2016, 2020), 10-разовая чэмпіёнка свету. Рэкардсменка сярод новазеландцаў па колькасці алімпійскіх медалёў, як залатых, так і агулам. Член новазеландскага ордэна Заслуг (MNZM, 2013 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1989 годзе ў г. Таўранга, пасля жыла ў Факатанэ. Бацька — прадстаўнік народа маоры. У 2009 годзе новазеландка ў пары з Тынейл Хатан заваявала першы медаль сусветнага кубка, заваяваўшы бронзу на спаборніцтвах у Сегедзе на кіламетровай дыстанцыі. У той жа дысцыпліне Кэрынгтан праз год атрымала першую ў кар’еры перамогу ў Вішы.

У тым жа годзе на чэмпіянаце свету ў Познані новазеландскі дуэт заняў дзевятае месца на дыстанцыі 1000 м у байдарцы двойцы. У 2011 годзе на першынстве ў Сегедзе Кэрынгтан выйграла золата ў асабістым заездзе на спрынтарскай дыстанцыі 200 м, стаўшы першай новазеландкай, якая стала чэмпіёнкай свету па веславанні на байдарцы.

На Алімпіядзе ў Лондане Кэрынгтан выступала ў двух відах праграмы. У двойцы на дыстанцыі 500 м яна выступіла з Эрын Тэйлар і стала сёмай. А ў байдарцы-адзіночцы на 200 м новазеландка стала наймацнейшай, заваяваўшы званне алімпійскай чэмпіёнкі.

На чэмпіянатах свету ў Дуйсбургу і Маскве Кэрынгтан даказвала, што з’яўляецца наймацнейшай на дыстанцыі 200 м, заваяваўшы на кароннай дыстанцыі 2 залатыя, а таксама выйграўшы бронзу і срэбра на 500 м.

У 2012 годзе Лізу Кэрынгтан прызналі найлепшай маарыйскай спартсменкай года, а ў 2013 годзе яна стала кавалерам Ордэна Заслуг.

У 2021 годзе на перанесеных з-за пандэміі каранавіруса Алімпійскіх гульнях у Токіа заваявала тры залатыя медалі — на дыстанцыях 200 м і 500 м у байдарцы-адзіночцы і на 500 м у байдарцы-двойцы з Кейтлін Рэга, стаўшы самым тытулаваным новазеландскім спартсменам.

Зноскі